11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне вызвалення шэрага асуджаных у Беларусі асоб абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком ЗША Джонам Коўлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Слухаючы нядаўна Трампа, я так зразумеў, з вашай падычы хутчэй за ўсё, яго вельмі хвалююць пытанні, як ён сказаў, заложнікаў або як там... Палітзняволеных і яшчэ нечага... - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я не супраць. Давайце абмяркуем і гэту тэму так глабальна. Яшчэ гэта важна чаму - таму што ў Еўропе, і асабліва нашы збеглыя (мы іх называем), яны так хочуць прымазацца да гэтай тэмы. Ну, Крыс (намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, які таксама прысутнічаў на сустрэчы. - Заўвага БЕЛТА), ты гэта добра ведаеш. Я добра інфармаваны - ты з імі перагаворы вядзеш і з намі".
"Калі ласка. Гэта ваша справа, з кім весці перагаворы. Але ў сувязі з тым, што шмат тут усялякага фальшу, я думаю, што нам варта абмеркаваць гэту тэму, закрануць яе. Я вам выкажу сваю пазіцыю. Яна ўсім у Беларусі вядома. Мы абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў папраўчых калоніях. Тым больш яны не за палітыку асуджаны. У нас артыкулаў такіх няма ў Крымінальным кодэксе. Калі Дональду цікава (напэўна, не вельмі), мы яму можам па кожным чалавеку прадставіць сутнасць яго правапарушэнняў і злачынстваў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Але я гатовы абмеркаваць гэту тэму. І калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе гэтых усіх вызваленых, калі ласка, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку. Як любіць спадар Трамп (гаварыць. - Заўвага БЕЛТА), вялікую здзелку. Ён гэта так называе. Таму шчыра гавару, што мы тут нічога не хаваем. Давайце і гэта пытанне абмяркуем, хоць яно для мяне абсалютна не галоўнае. Ды і для вас, напэўна, таксама. Хапае ў свеце праблем", - дадаў беларускі лідар.