Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Сак 2021

Лукашэнка: на працягу гэтага года трэба канчаткова вызначыцца з паўнамоцтвамі галін улады

Лукашэнка: на працягу гэтага года трэба канчаткова вызначыцца з паўнамоцтвамі галін улады

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу гэтага года трэба канчаткова вызначыцца з паўнамоцтвамі галін улады. Адпаведную задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па пытаннях пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вывучыць магчымасць пераразмеркавання паўнамоцтваў і ўзмацнення адказнасці паміж рознымі органамі або галінамі ўлады Прэзідэнт даручаў яшчэ ў мінулым годзе. Савет Міністраў, мясцовыя органы ўлады і парламентарыі падрыхтавалі пакет прапаноў, якія могуць пашырыць сферу дзейнасці ўрада і іншых дзяржорганаў.

"Я іх уважліва вывучаў. І мая першая прапанова - не трэба імгненна, агулам усё прымаць. Гэта павінен быць эвалюцыйны працэс. Але да ўнясення праекта новай Канстытуцыі на рэферэндум мы павінны гэты працэс завяршыць. Гэта значыць на працягу бягучага года трэба канчаткова вызначыцца, якія паўнамоцтвы будуць у Прэзідэнта, урада, парламента, губернатараў, калі трэба - і ніжэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі