Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Май 2017

Лукашэнка на палях саміту ў Пекіне сустрэўся з Эрдаганам

15 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння двухбаковую сустрэчу з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перагаворы кіраўнікоў дзяржаў адбыліся на палях форуму "Адзін пояс і адзін шлях", мерапрыемствы якога праходзяць сёння ў прыгарадзе Пекіна ў Міжнародным канферэнц-цэнтры.

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі рэалізацыю дасягнутых раней дамоўленасцей, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных сферах.

Аб выніках сустрэчы журналістам расказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, перагаворы лідараў дзвюх краін былі вельмі насычанымі і плённымі. "Нягледзячы на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў свеце, наш тавараабарот расце. Пакуль мы не дасягнулі той планкі, якая была пастаўлена прэзідэнтамі, у памеры $1 млрд, але мы рухаемся да гэтай мэты. У мінулым годзе, напрыклад, было $814 млн, у гэтым - рост на 36 працэнтаў", - звярнуў увагу дыпламат.

Бакі маюць намер актывізаваць работу па стварэнні сумесных вытворчасцей па зборцы камбайнаў і аўтамабільнай тэхнікі. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган грунтоўна разгледзелі развіццё сітуацыі ў рэгіёне ў сферы бяспекі.

"Прэзідэнты дамовіліся, што ў бліжэйшы час будзе праведзена пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі, якое адкладвалася ў сувязі з унутранай сітуацыяй у Турцыі на даволі працяглы тэрмін. У бліжэйшыя, думаю, паўтара-два месяцы мы правядзём гэта пасяджэнне і абмяркуем канкрэтны план нашых дзеянняў на перспектыву. Прэзідэнт Эрдаган даў адпаведныя даручэнні наконт гэтага", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей адзначыў, што дзякуючы асабістым адносінам кіраўнікоў дзяржаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй знаходзіцца на ўздыме. "Асабістыя адносіны з'яўляюцца прыкладам не толькі для ўсёй дзяржаўнай вертыкалі ў краінах, але і для бізнес-супольнасці. Цяпер задача ў тым, каб трансфармаваць узровень гэтых палітычных адносін у эканамічнае супрацоўніцтва. Канкрэтныя задачы пастаўлены. Думаю, мы з імі справімся", - сказаў на заканчэнне ён.

Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Турцыю: калійныя ўгнаенні, акрыланітрыл, сінтэтычныя валокны і ніці, стальныя паўфабрыкаты і дрот, ільняныя тканіны, шкло.

Турцыя пастаўляе сельгаспрадукцыю (галоўным чынам сезонную або некультывуемую ў Беларусі), трыкатажныя палотны і тканіны, сінтэтычныя ніці, адзенне і абутак, часткі і прылады для аўтатрактарнай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі