Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Врс 2021

Лукашэнка: мы з вялікім аптымізмам глядзім на перспектывы супрацоўніцтва з Мексікай, асабліва ў эканоміцы

Лукашэнка: мы з вялікім аптымізмам глядзім на перспектывы супрацоўніцтва з Мексікай, асабліва ў эканоміцы

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэля Лопеса Абрадора з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідар звярнуў увагу, што Мексіка сёння з'яўляецца адной з найбольш развітых дзяржаў, займае важнае месца ў глабальнай геапалітычнай і эканамічнай сістэме. Яе збліжае з Беларуссю падобнае бачанне справядлівага светаўладкавання, якое грунтуецца на такіх асноватворных прынцыпах, як шматпалярнасць, неўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежных краін, недапушчальнасць прымянення аднабаковых абмежавальных мер.

"Упэўнены, што агульнасць поглядаў служыць добрай перадумовай для паглыблення адносін Мінска і Мехіка. Мы з вялікім аптымізмам глядзім на перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў эканамічнай сферы. Разлічваем на яго перавод у рэжым устойлівага і дынамічнага росту ў адпаведнасці з тэндэнцыямі развіцця сусветных гаспадарчых сувязей, у якіх вядучую ролю адыгрываюць высокатэхналагічныя тавары і паслугі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мануэлю Лопесу Абрадору моцнага здароўя і паспяховага ажыццяўлення ўсіх планаў і задум, а жыхарам Мексікі - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі