Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2020

Лукашэнка: мы разлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі

Лукашэнка: мы разлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі
Фота з архiва

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Еўрапейскай камісіі Урсулу фон дэр Ляен і старшыню Еўрапейскага савета Шарля Мішэля з Днём Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сімвалічнасць таго, што 9 мая адзначаецца таксама знамянальная дата 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заканчэнне якой стварыла ўмовы для развіцця інтэграцыі ў Заходняй Еўропе.

"Утварэнне Еўрапейскага саюза стала значнай падзеяй, якая садзейнічала ўмацаванню даверу на Еўрапейскім кантыненце. Сённяшні Еўрасаюз - гэта аўтарытэтнае аб'яднанне незалежных дзяржаў, гарант бяспекі і адзін з галоўных эканамічных партнёраў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні Шарлю Мішэлю.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца прыхільнікам доўгатэрміновага супрацоўніцтва і прадказальнасці ў адносінах паміж суседзямі. "Вельмі разлічваем на адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу", - адзначаецца ў пасланні ў адрас Урсулы фон дэр Ляен.

Жыхарам аб'яднанай Еўропы Прэзідэнт Беларусі пажадаў міру, дабрабыту, згоды і хутчэйшага вяртання да нармальнага ладу жыцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі