Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Стд 2017

Лукашэнка: мы нікому не дазволім зневажаць наш народ і дзяржаву

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нікому не будзе дазволена зневажаць беларускі народ і дзяржаву. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня, наведваючы ў свята Раства Хрыстовага Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны разумець галоўную формулу нашых дзеянняў: мы нікому не дазволім зневажаць наш народ і дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі нехта гэтага не разумее, тады нам няпроста будзе з імі не тое што будаваць адносіны, але і размаўляць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы нікому не можам аддаць гэту зямлю і гэту дзяржаву. Яна нам дасталася ў няпростай гістарычнай рэчаіснасці. Адкрыта скажам, у барацьбе і войнах. Мы страцілі велізарную колькасць людзей, абараняючы нашу зямлю. Таму мы з такім хваляваннем, і я ў тым ліку, ставімся да гэтых праблем".

"Галоўнае для нас - забяспечыць стабільнасць. Усё астатняе мы знойдзем. Галоўнае - мір і спакой. Як толькі мы страсянём нашу Беларусь, нам мала не падасца. Тут ужо далёка за вопытам хадзіць не трэба (не трэба ісці на Блізкі Усход, у Афрыку, у Азію) - ля нашага парога яркі таго прыклад", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы ніколі не пойдзем па шляху канфрантацыі, стварэння цяжкасцей, нейкіх праблемных дадатковых пытанняў. Праблем і так хапае ў свеце. Мы заўсёды будзем стабільныя, адказныя, сумленныя, справядлівыя", - заявіў Прэзідэнт.

"Але вы павінны разумець, як кожны паасобку, так і я, узначальваючы беларускую дзяржаву, ніколі не дазволім кідаць камяні ў наш агарод і ў наш бок. У нас ёсць дзяржава - суверэнная, незалежная (падабаецца гэта камусьці, не падабаецца). Дарэчы, якая ідзе сваімі каранямі далёка ў гісторыю. І мы гэта цудоўна ведаем. І гэту дзяржаву трэба шанаваць, паважаць. Да нас трэба ставіцца так, як мы ставімся да сваіх суседзяў, да ўсіх дзяржаў свету", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт назваў галоўнай сваёй задачай берагчы зямлю, на якой жыве беларускі народ, абараняць дзяржаўнасць. "І я вельмі рады, што нага ў нагу, побач са мной, з усім народам ідзе наша царква", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі