Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2025

Лукашэнка: Мінск і Бразіліа могуць знайсці агульныя падыходы ў новых галінах супрацоўніцтва

Лукашэнка: Мінск і Бразіліа могуць знайсці агульныя падыходы ў новых галінах супрацоўніцтва
Фота з архiва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння, больш як праз два стагоддзі з моманту здабыцця незалежнасці, Бразілія адыгрывае значную ролю ў свеце. Абараняючы прынцыпы нацыянальнага суверэнітэту, свабоднага гандлю, а таксама ідэі мірнага ўзаемавыгаднага суіснавання і ўрэгулявання канфліктаў шляхам дыялогу, вы з'яўляецеся адным з арыенціраў для краін Глабальнага Поўдня", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што выпрацаваныя ў рамках старшынства Бразіліі ў БРІКС падыходы ўнясуць істотны ўклад у фарміраванне больш справядлівага шматпалярнага светапарадку і будуць садзейнічаць павышэнню ўзроўню жыцця ўсяго насельніцтва планеты.

"Упэўнены, што дамоўленасці, дасягнутыя ў час візітаў беларускіх дэлегацый на бразільскую зямлю ў 2025 годзе, акажуць станоўчы ўплыў на адносіны паміж Мінскам і Бразіліа: мы зможам не толькі ўмацаваць супрацоўніцтва ў традыцыйных сферах двухбаковага ўзаемадзеяння, але і знайсці агульныя падыходы ў новых галінах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для далейшай плённай работы на карысць роднай дзяржавы, а дружалюбнаму бразільскаму народу - згоды і працвітання.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі