Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2016

Лукашэнка: Міліцыя сваімі дзеяннямі павінна ствараць станоўчы вобраз у народзе

28 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міліцыя сваімі дзеяннямі павінна ствараць станоўчы вобраз у народзе. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны рабіць усё, каб спадабацца чалавеку сваімі дзеяннямі. Але не залішне задобрываць кагосьці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў навагоднюю ноч, калі тыя аказвалі дапамогу грамадзянам, якія празмерна ўжылі алкаголь.

"Гэта значыць, па-людску, па абстаноўцы глядзіце. Усё ў законе не прапішаш, і вы павінны дзейнічаць такім чынам, абараніць, каго трэба, дапамагчы, каму трэба", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Вы ад участковага да міністра ўнутраных спраў сваёй структурай непасрэдна пранізваеце ўсё наша грамадства. І калі б у нас была ідэальная міліцыя, у нас быў бы ідэальны парадак", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што работа міліцыі пастаянна на вачах, і дробязей у ёй не бывае. "Вы для нашых грамадзян - самыя блізкія прадстаўнікі закона, увасабляеце для іх справядлівасць і бяспеку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што чалавек, які трапіў у бяду, пры звароце ў міліцыю чакае ў першую чаргу ўважлівага стаўлення. "Вы павінны аб'ектыўна, усебакова, своечасова разглядаць скаргі, заявы нашых людзей, раскрываць злачынствы, вырашаць іншыя жыццёва важныя пытанні, якія часам нават не ўваходзяць у кампетэнцыю МУС. Таму што людзі на вас глядзяць, як на ўладу, а для ўлады няма абыякавых пытанняў, няма пытанняў, якія яе не датычацца", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі