Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2017

Лукашэнка: Меддапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі ў Беларусі паднялі на сусветны ўзровень

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскую дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі ў Беларусі паднялі на сусветны ўзровень. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі работнікам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі з нагоды 20-годдзя ўтварэння гэтай установы, паведамляе БЕЛТА.

"Дзейнасць цэнтра - яркі ўзор бесперапыннага развіцця навукі і практыкі, што дазволіла падняць аказанне медыцынскай дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі на сусветны ўзровень. Прафесіяналізм работнікаў установы сёння вядомы далёка за межамі нашай краіны. Дзякуй вам за няспынную, падзвіжніцкую працу", - сказана ў віншаванні.

Словы асаблівай удзячнасці Прэзідэнт адрасаваў тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння цэнтра. "Менавіта іх намаганнямі былі дасягнуты першыя значныя поспехі вашага з'яднанага, таленавітага калектыву. Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце заставацца прыкладам самаадданага служэння сваёй справе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Работнікам РНПЦ Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў у высакароднай і адказнай рабоце.

Тэкст віншавання агучаны сёння кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай у час урачыстага прыёму з нагоды 20-годдзя РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі