Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Жнв 2015

Лукашэнка мае намер у верасні наведаць саміт ААН у Нью-Ёрку

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць маючы адбыцца ў верасні саміт ААН у Нью-Ёрку. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рыхтуемся да гэтага візіту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Таму што гэта такі саміт, на якім у асноўным кіраўнікі дзяржаў будуць прысутнічаць", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, паступіла прапанова двойчы выступіць у ААН: на агульнай дыскусіі і на тэматычнай. "У той жа дзень будзе выступаць і Прэзідэнт ЗША, што і мне прапанавана, Прэзідэнт Расіі і гэтак далей. Таму, хутчэй за ўсё, давядзецца наведаць ААН", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. "Напэўна, будзе незразумела, калі я не буду там прысутнічаць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, краіны - члены ААН узгаднілі парадак дня глабальнага развіцця на перыяд пасля 2015 года. Як чакаецца, 29-старонкавы дакумент, перагаворы па якім прадаўжаліся больш за два гады, будзе зацверджаны ў верасні на саміце ў штаб-кватэры сусветнай арганізацыі. У парадку дня прапісаны 17 Мэт устойлівага развіцця, разлічаныя на 15 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі