Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2016

Лукашэнка мае намер у гэтым годзе наведаць з візітам Эквадор

28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка мае намер у гэтым годзе наведаць з візітам Эквадор. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора Габрыэлай Рывадэнэйра Бурбана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне вельмі прыемна, што прадстаўнік такой геаграфічна далёкай, але вельмі блізкай па духу краіны сёння знаходзіцца ў Беларусі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў гэту краіну ў 2012 годзе. "Я пабываў у многіх краінах, але Эквадор не магу параўнаць ні з адной з іх па ўнікальнасці і своеасаблівасці".

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што беларускі бок цяпер рыхтуецца да візіту на самым высокім узроўні ў Эквадор. "Ідуць напрацоўкі, перш за ўсё гандлёва-эканамічнага плана. Мы павінны рэалізаваць нашы дамоўленасці, дасягнутыя ў час перагавораў на вышэйшым узроўні з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа. Думаю, мы вельмі хутка зможам падрыхтаваць праграму гэтага візіту", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што паміж Беларуссю і Эквадорам устанаўліваюцца вельмі цесныя міжпарламенцкія сувязі. Ён упэўнены, што гэтыя кантакты стануць асновай для развіцця ўсяго спектра беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва - у палітыцы, гандлі, інвесціраванні, пашырэнні сумесных праектаў, аб якіх бакі раней дамаўляліся. Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на дзейнасць Лацінаамерыканскай міжпарламенцкай асамблеі: "Я спадзяюся на ваша садзейнічанне ў пашырэнні інтарэсаў Беларусі ў гэтым парламенцкім вымярэнні".

Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што дабрабыт беларускага і эквадорскага народаў будзе залежаць і ад таго, наколькі абедзве краіны змогуць умацаваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое з'яўляецца фундаментам двухбаковых сувязей. "Таму так дасканала ў час падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Эквадор ідзе прапрацоўка гандлёва-эканамічных пытанняў. Думаю, у час вашых сустрэч у Мінску можна будзе грунтоўна пагаварыць аб гэтых пытаннях", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі