Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Чэр 2016

Лукашэнка: Ломкі існуючай у Беларусі палітычнай сістэмы не будзе

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе заявіў, што ломкі існуючай у Беларусі палітычнай сістэмы не будзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, важнейшыя ўмовы для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны - палітычная стабільнасць, спакой у грамадстве, забеспячэнне непарушнасці граніц і бяспекі людзей. "Менавіта гэтаму прызначаны служыць наша ўнутраная і знешняя палітыка", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў: "Ніякай ломкі існуючай у нас палітычнай сістэмы не будзе. Як я ўжо неаднаразова гаварыў, ліміт рэвалюцый і катастроф народ вычарпаў у мінулым стагоддзі. А цяпер ён хоча жыць у міры і дастатку, ствараючы, а не разбураючы свой дабрабыт і дабрабыт сваёй маладой і суверэннай дзяржавы".

"Калі нехта спадзяецца пахіснуць нашу стабільнасць у перыяд такой важнай палітычнай кампаніі, як парламенцкія выбары, то гэтыя спробы трэба пакінуць убаку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у краіне надаецца вялікае значэнне таму, якім будзе новы дэпутацкі корпус, каму народ акажа давер. "Не сумняваюся: народ выбера самых дастойных", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі