Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2015

Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Латвія павінны вывесці на новы ўзровень палітычны дыялог

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што адной з бліжэйшых задач у адносінах Беларусі і Латвіі павінен стаць вывад на новы ўзровень палітычнага дыялогу па актуальных пытаннях. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Латвіі ў Беларусі Марціньша Вірсіса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з Латвіяй Беларусь звязвае не толькі агульная граніца, але і традыцыі добрасуседства.

"Сумеснымі намаганнямі нам удалося навесці трывалыя масты ў гандлёвай, інвестыцыйнай сферах, наладзіць рэгіянальнае, трансгранічнае супрацоўніцтва", - канстатаваў беларускі лідар.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што двойчы сустракаўся ў Нью-Ёрку з Прэзідэнтам Латвіі і абмяркоўваў перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Латвія традыцыйна ўваходзіць у лік важнейшых гандлёвых партнёраў і інвестараў Беларусі, а таксама з'яўляецца адным з асноўных транзітных калідораў для беларускага экспарту. У 2014 годзе двухбаковы тавараабарот склаў амаль $655 млн, з якіх экспарт перасягнуў $504 млн. За сем месяцаў 2015 года аб'ём узаемнага гандлю склаў $410 млн, з іх экспарт – $362,1 млн. Беларускі экспарт у Латвію даволі дыверсіфікаваны і ўяўляе сабой больш за 400 пазіцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі