Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Feb 2015

Лукашэнка лічыць неабходным пакінуць падатковыя льготы толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці

16 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным пакінуць падатковыя льготы толькі для прыярытэтных відаў дзейнасці. Аб гэтым сёння кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер у Беларусі няма магчымасці прадастаўляць падатковыя льготы ў ранейшым аб'ёме. "Калі раней на пэўным этапе ў нас была магчымасць прадастаўляць такія падатковыя льготы, цяпер іншы час. Ад індывідуальных ільгот наогул, напэўна, трэба адыходзіць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Мы павінны зыходзіць з прынцыпу, калі ўсе суб'екты гаспадарання працуюць у аднолькавых умовах. Выключэнне могуць складаць толькі прыярытэтныя віды дзейнасці, якая ўяўляюць цікавасць для дзяржавы з пункту гледжання стварэння ўмоў для эфектыўнага развіцця і, вядома ж, атрымання аддачы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаннях падатковай палітыкіЦяпер у краіне дзейнічае амаль 250 падатковых ільгот. Бюджэт толькі ў 2013 годзе недабраў з-за гэтага каля мільярда долараў ЗША. Прэзідэнт адзначыў, што падатковыя льготы патрэбны, каб стымуляваць прыярытэтныя віды дзейнасці і дабіцца важкай аддачы. "Аднак, трэба прызнаць, што мы надавалі столькі льгот, што цяпер самі з цяжкасцю можам разабрацца", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Закранаючы пытанне падатковай нагрузкі, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Трэба ўсебакова разгледзець гэта пытанне. Але ні ў якім выпадку не трэба шарахацца". Больш за ўсё нараканняў у сувязі з гэтым ідзе ў адрас плацяжоў на пенсійнае і сацыяльнае страхаванне, канстатаваў Прэзідэнт. Разам з тым ён адзначыў, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава.

У час нарады таксама закраналася пытанне ажыццяўлення падатковага кантролю. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падатковая інспекцыя - гэта не кансультант, які ўвесь час нешта растлумачвае і падказвае бухгалтару, але гэтага не пазбегнуць. "Нікуды не дзенешся, у жыцці заўсёды так бывае, што, правяраючы, кантралюючы, падатковаму інспектару даводзіцца кансультаваць прадпрымальнікаў, раіць бухгалтарам. Але гэта не галоўная функцыя падатковага інспектара", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Работнік падатковых органаў - гэта кантралёр! У многіх краінах, і гэта ніхто не ўтойвае, падатковая - галоўны фіскальны орган дзяржавы, і для нас важная задача - павысіць статус і прэстыж падатковай службы", - падкрэсліў Прэзідэнт. "Нельга забываць, што без падаткаў няма дзяржавы. Аднак падаткі - гэта не толькі фіскальны інструмент, але і стымул для развіцця эканомікі. Таму перабору быць не павінна", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі