Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Стд 2019

Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам

Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам

21 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным актывізаваць кантакты з Тунісам. На гэтым ён акцэнтаваў увагу, размаўляючы сёння з пасламі замежных дзяржаў пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў размове з паслом Туніса Махамедам Алі Шыхі падкрэсліў, што дзяржава размешчана геаграфічна не настолькі далёка ад Беларусі, а двухбаковыя кантакты развіваюцца пакуль слаба. "Мы ніяк не можам наладзіць супрацоўніцтва з гэтай краінай. Гэта наш недагляд, які мы павінны пераадолець", - перакананы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў даверчыя граматы паслоў 10 замежных краін. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі