Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Aug 2015

Лукашэнка крытыкаваў урад за нерашучасць у прыняцці мер па абароне ўнутранага рынку ад няякаснай алкагольнай прадукцыі

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка крытыкаваў урад за нерашучасць у прыняцці мер па абароне ўнутранага рынку ад паступлення няякаснай алкагольнай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Была пастаўлена задача не дапускаць на ўнутраны рынак паступлення няякаснай прадукцыі, скараціць ценявы абарот алкагольных напіткаў. Гэта не толькі страта бюджэту, але ў першую чаргу пагроза здароўю і жыццю людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што алкагольная прадукцыя - гэта асаблівы падакцызны тавар, абарачэнне якога ва ўсім свеце строга рэгулюецца дзяржавай. "Не выключэнне і наша краіна. Мы пастаянна трымаем на кантролі гэту тэму. Увялі манаполію дзяржавы па ўсіх гэтых пытаннях. Так гэта ці не так - гэта першае пытанне, на якое трэба будзе адказаць дакладчыкам", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што 1 ліпеня бягучага года спецыяльнымі ўказам і дэкрэтам Прэзідэнта ўведзены дадатковыя ахоўныя меры па ўзмацненні дзяржаўнага рэгулявання ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Аднак, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у гэтай сферы ўсё яшчэ захоўваюцца пэўныя негатыўныя тэндэнцыі. У прыватнасці, павялічваецца імпарт спіртнога, расце яго нелегальны абарот, і ў той жа час скарачаецца айчынная вытворчасць. "На жаль, урад паводзіць сябе вельмі нерашуча ў прыняцці мер па абароне ўнутранага рынку. Гэта нікуда не варта", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён запатрабаваў ад дакладчыкаў дакладных адказаў на шэраг пытанняў. У прыватнасці, што перашкаджае абараніць уласны рынак? Чаму экспарт не расце, а падае, хоць магутнасці па вытворчасці алкаголю ў два разы перасягаюць унутраныя патрэбнасці? Якія меры прымаюцца для прасоўвання беларускай прадукцыі ў гандлёвыя сеткі ў краіне і за мяжой?

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў нарады - цяпер задача не шукаць апраўдання, чаму пагаршаецца становішча галіны, а прыняць канкрэтныя меры для абароны людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі