Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2025

Лукашэнка: калі пачнём раскручваць моўную праблему, быць бядзе

Лукашэнка: калі пачнём раскручваць моўную праблему, быць бядзе

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі ў Беларусі пачаць раскручваць моўную праблему, быць бядзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 верасня на сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечанай Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра адносіны з суседнімі краінамі і сітуацыю ва Украіне, звярнуў увагу, што сярод многіх прычын украінскага канфлікту было таксама і моўнае пытанне - выкарыстанне рускай мовы спрабавалі прымусова абмежаваць, не спытаўшы меркавання ўсіх жыхароў краіны. Гэту тэму Аляксандр Лукашэнка, паводле яго слоў, абмяркоўваў у тым ліку ў размовах з прадстаўнікамі ЗША, паколькі менавіта пад уплывам Штатаў адбываліся многія працэсы. "Навошта забараняць людзям размаўляць на мове? Я амерыканцам гавару: навошта вы гэта рабілі? - расказаў Прэзідэнт. - Вы разумееце, што гэта няправільна? Вы азлабляеце людзей на роўным месцы. Няхай гэта пакаленне пагаворыць на рускай мове".

Любыя дзеянні ў сферы выкарыстання той ці іншай мовы ў дзяржаве павінны быць вельмі акуратнымі, узважанымі, упэўнены беларускі лідар. Менавіта такой палітыкі па гэтым пытанні прытрымліваюцца ў Беларусі. "Не дай Бог мы пачнём моўную праблему раскручваць - быць бядзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён, як і многія ў краіне, размаўляе на рускай мове лепш, чым на беларускай. Але гэта зусім не азначае, што ён праціўнік апошняй. "Гэта наша мова, - сказаў Прэзідэнт пра "мову". - Калі беларуская мова ў нас, зразумела, адстае ад рускай мовы (па распаўсюджанасці выкарыстання. - Заўвага БЕЛТА), скажам так, трэба гэта ціхенька рабіць, спакойна. Трэба падтрымліваць вельмі акуратна. Але не за кошт рускай мовы".

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на важнасць ведання англійскай мовы, асабліва для сучаснай моладзі. Англійская мова па-ранейшаму з'яўляецца ўніверсальнай мовай міжнародных зносін, дае магчымасць весці перагаворы з прадстаўнікамі шэрага замежных краін, атрымліваць веды і адукацыю ў перадавых галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі