У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка гатовы ўвесці мараторый на смяротную кару, калі гэта падтрымае большасць беларусаў

Лукашэнка гатовы ўвесці мараторый на смяротную кару, калі гэта падтрымае большасць беларусаў3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы ўвесці мараторый на смяротную кару, калі такую меру падтрымае большасць беларусаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не мае права адмяніць смяротную кару або накласці мараторый на яе прымяненне, паколькі праведзены ў Беларусі рэферэндум паказаў: большасць насельніцтва падтрымлівае вышэйшую меру пакарання. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгарнуць у грамадстве (у парламенце, партыях, грамадскіх аб'яднаннях) дыскусію па гэтым пытанні, каб вывучыць усе за і супраць. "І калі мы потым у грамадства спытаем, і людзі прагаласуюць большасцю супраць смяротнай кары, я ў гэты ж дзень падпішу па выніках гэтага рэферэндуму", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Я падпісваю кожны ўказ па смяротнай кары. Вы не ўяўляеце, што са мной адбываецца. Я разумею, што пасля гэтага чалавека ўжо не будзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мне адразу нясуць папку - за што: фатаграфіі, аператыўныя матэрыялы і іншае. Я калі гэта бачу, у мяне кроў стыне ў жылах".

Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад нядаўнюю крымінальную справу аб магілёўскай бандзе "чорных рыэлтараў", якія некалькі гадоў забівалі людзей, закопвалі іх жывымі ў магілы дзеля кватэр. "Колькі яны загубілі старых... За што?" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Акрамя таго, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, пытанне аб смяротнай кары часта палітызуецца: "Я часта кажу еўрапейцам: давайце пачнём з Амерыкі. Вы іх прымусіце адмяніць смяротную кару. І іншых, у каго грошы вялікія бераце, з кім абдымаецеся. Давайце з іх пачнём. Вось яны, двайныя стандарты".

Прэзідэнт нагадаў, што ў Расіі даўно было прынята рашэнне ўвесці мараторый на смяротную кару, аднак у краіне з часам сталі шкадаваць аб гэтым. Цяпер адмяніць яго там не адважваюцца па шэрагу прычын. "Так, сапраўды, можа, дрэнна, што мы на гэтым кавалку зямлі адны апынуліся ў такой сітуацыі. А можа, мы маем рацыю? Тыя, хто гэта ўвялі, сёння гатовы адмяніць такі мараторый, але не ведаюць, як гэта зрабіць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс