Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Врс 2015

Лукашэнка гарантуе надзейную абарону беларуска-ўкраінскай граніцы ад спроб пранікнення бандытызму

25 верасня, Жлобін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пытанні бяспекі на беларуска-ўкраінскай граніцы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва краіны, і Беларусь здольна выставіць надзейны заслон спробам пранікнення бандытызму на сваю тэрыторыю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя да гэтага часу "балакаюць" аб тым, што, вось, мы там ваюем, мы вернемся, мы пакажам. Мы (дзяржава. - Заўвага БЕЛТА) пакажам ім так, што яны куляцца будуць зноў да Украіны, а праз Украіну ў Чорнае мора, а можа, і далей. Вы за гэта не перажывайце, будзьце спакойныя", - заявіў беларускі лідар.

"З тымі (беларускімі грамадзянамі. - Заўвага БЕЛТА), хто сёння ваюе (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА), мы разбяромся, калі яны вернуцца ў краіну. Я ўсіх папярэдзіў, і на заканадаўчым узроўні мы прынялі рашэнне: калі ты пайшоў ваяваць - гэта значыць забіваць - не важна, на баку Данбаса або супраць яго, то мы з цябе спагонім. Гэта адзінкі, можа, нейкіх два дзясяткі чалавек. Адзін на Майдане паваяваў - труп прывезлі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў наяўнасць пэўных праблем, што прыходзяць з Украіны, з якімі ў Беларусі вымушаны змагацца шляхам умацавання пагранічнай бяспекі. "Я ўжо не кажу аб наркотыках... Зброю, аўтаматы, боепрыпасы вязуць, самі едуць сюды. Мы ўмацоўваем граніцу. Мы яе поўнасцю закрылі, а цяпер узвядзём інжынерныя збудаванні, каб мыш не прапаўзла. Мы забяспечым бяспеку сваёй краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я многіх украінцаў ведаю, якія прыехалі. Мы стараемся забяспечыць усіх работай. Але мы цяпер будзем вельмі сур'ёзна ўсіх сартаваць, каб сюды бандыты не прыехалі, якія хочуць дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі. А тых, хто прыехаў жыць і працаваць - калі ласка", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Адзначым, што адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы ў час наведвання БМЗ задаў мужчына, які не так даўно прыехаў з Украіны і цяпер працуе на гэтым беларускім прадпрыемстве. Паводле яго слоў, ён хацеў бы застацца ў Беларусі на пастаяннае месца жыхарства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі