VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Лукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках

Лукашэнка: гарады Беларусі павінны патанаць у зеляніне і кветках

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу адзначыў важнасць работы па азеляненні гарадоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыродны ландшафт Беларусі - наша багацце і гонар. Але і гарады, асабліва жылыя масівы, таксама павінны патанаць у зеляніне і кветках. У бягучым годзе неабходна завяршыць у асноўным работу па добраўпарадкаванні і азеляненні краіны. Гэта лейтматыў другога года трылогіі "Малой радзімы". Чысціня і эстэтыка - гэта не проста наш брэнд, гэта стыль жыцця. У рэшце рэшт, гэта ж здароўе людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ўсім беларусам неабходна актыўней удзельнічаць у азеляненні, высадцы дрэў. "Мы ўсе без выключэння адказныя за навядзенне парадку і яго падтрыманне. Усе павінны падключыцца да гэтай работы - мясцовыя ўлады, арганізацыі, прадпрыемствы, установы і, вядома, самі жыхары. Няма сумненняў у тым, што нашы людзі сапраўды адчуваюць сябе гаспадарамі на сваёй зямлі, любяць сваю малую радзіму", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход