Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Лют 2016

Лукашэнка: Гандаль не павінен быць абдзіралаўкай

9 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе стварэння ў краіне сумленнай і празрыстай сістэмы гандлю. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я столькі ўвагі ніводнаму міністру не ўдзяляў, колькі хацеў бы ўдзяліць рабоце Міністэрства гандлю ў будучым, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - З чаго я зыходжу перш за ўсё? Не з нейкіх букварных ісцін і эканамічных, навуковых выкладак, хоць гэта таксама важна. Я зыходжу з жадання і імкнення нашых людзей да сумленнасці і справядлівасці".

Прэзідэнт нагадаў, наколькі гандаль быў падкантрольны ўладзе ў савецкія часы. "Гандаль быў тварам улады. Ён застаецца і сёння, таму што з гандлем чалавек сутыкаецца кожны дзень.Калі разбурылі адпаведную эканамічную сістэму, перайшлі да нейкай рыначнай эканомікі, мы вырашылі, што, у прынцыпе, гандаль сам па сабе не патрэбны: ёсць прадпрыемствы, у залежнасці ад попыту і прапанавання гандлюем...", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта прывяло да таго, што гандаль, з аднаго боку, прыціснуў вытворцу, а другой рукой забраў грошы ў спажыўца. "І ў нас, паглядзіце, сёння людзі, якія працуюць у гандлі, сталі самымі заможнымі. Я не супраць прадпрымальнікаў, я не супраць элементаў існуючага гандлю, але я катэгарычна супраць незаробленых грошай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Матывую. Я лічу, што грошы, перш за ўсё, павінны атрымліваць тыя, хто тавар вырабляе, а гандаль павінен мець сваю нейкую маржу або долю ад цаны гэтага тавару, але гандаль не павінен быць абдзіралаўкай. Я падводжу да таго, што якое б мы даследаванне ні праводзілі, народ больш за ўсё непакоіць рост цэн. Першае месца - рост цэн", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што добра знаёмы з сістэмай гандлю і не згодны з тым, што адбываецца цяпер. "Трэба стварыць гэту сістэму ў Беларусі і паказаць усім, што гандаль - гэта сур'ёзная галіна, і яна можа быць адносна сумленнай. Там сумленнасці не было і ў тыя савецкія часы, калі жалезна кантралявалася. Цяжка будзе і цяпер. Але падысці да гэтага, імкнуцца да гэтага трэба. І вы павінны ў краіне стварыць гэту сістэму", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да міністра гандлю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Хто б вам што ні гаварыў, вы будзеце адказваць непасрэдна перада мной. І перад народам. Усё, што мы робім сёння, - мы павінны падабацца свайму народу. Не трэба папулізмам займацца, не трэба заігрываць перад народам. Я адкрыта заўсёды гаварыў: дайце народу работу і запатрабуйце па поўнай з гэтага народа. Але калі мы народу нічога не даём, і перш за ўсё работы не можам даць, што мы з яго запатрабуем?! Ва ўсім мы вінаваты будзем. І правільна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі