18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка - галоўная зброя ў сучасным свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і парламенту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У ходзе сходу нам трэба будзе вызначыць асноўныя напрамкі на наступныя пяць гадоў. Перш чым мы пазнаёмімся з распрацаваным урадам праектам, я хацеў бы нагадаць базавыя ўстаноўкі, якім павінен адпавядаць гэты дакумент - наша праграма. Яны ідуць ад жыцця і вельмі актуальныя. Аснова асноў - эканоміка. Гэта галоўная зброя ў сучасным свеце", - сказаў Прэзідэнт.
"Нам патрэбны базіс для выканання праграмы наступнай пяцігодкі, у якую закладзены амбіцыйныя планы і паказчыкі. Калі хочам стабільна выйсці на $100 млрд гадавога валавога ўнутранага прадукту і сярэднямесячную зарплату $1 тыс., павінны ўстойліва працаваць прадпрыемствы і фінансавая сістэма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.