VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Жнв 2017

Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гады

10 жніўня, Івацэвіцкі раён /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм у краіне за 2017-2018 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас іх няшмат засталося, трэба прыкладна $80 млн, але гэта па падліках. А пачнём будаваць, дык і ў $50 млн укладзёмся, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтыя фермы мы павінны пабудаваць у бягучым і будучым годзе. За паўтара года гэтыя пытанні трэба зняць".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што неабходна дазволіць гаспадаркам будаваць фермы зручнымі для іх метадамі. Галоўнае, каб гэта не патрабавала вялікіх укладанняў, а вынік быў якасны. "Хоча гаспадарчым спосабам (гэта значна танней) - значыць, трэба яму дазволіць. Не можа гаспадарчым спосабам - ПМК у кожным раёне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пабудаваныя фермы павінны быць запоўнены высакаўдойнай жывёлай. Важна таксама займацца пытаннямі захаванасці кармоў.

У час рабочай паездкі ў паўднёвы рэгіён краіны кіраўнік дзяржавы наведаў рэканструяваную малочнатаварную ферму "Квасевічы" ў Івацэвіцкім раёне. Яму далажылі аб выкананні яго даручэнняў па рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні жывёлагадоўчых ферм, вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі.

Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, усяго ў краіне дзейнічаюць больш як 4,1 тыс. малочнатаварных ферм, з іх 1 181 рэканструявана і мадэрнізавана. У высокай ступені гатоўнасці больш за 120 ферм. Прадугледжваецца, што дзяржава дапаможа гаспадаркам завяршыць іх будаўніцтва.

Прэзідэнт нагадаў, што некалькі гадоў таму, калі ў Беларусі ўзяліся за рэканструкцыю і будаўніцтва ферм, апазіцыя крытыкавала гэта рашэнне. "Вывад сёння ўжо ўсе разумеюць: не было б таго рашэння - сёння не засталося б сельскай гаспадаркі. Дык вы хоць грошы маеце. А хто мае добрае малако - наогул добра жыве, - заўважыў Прэзідэнт. - Але тут, трэба сказаць, справа не ў маёй дальнабачнасці - пашанцавала". Было адзначана, што сёння нават праблемныя гаспадаркі за кошт выручкі ад рэалізацыі малочнай прадукцыі забяспечваюць зарплаты сваім работнікам, таксама ў іх застаюцца сродкі на неадкладныя патрэбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход