У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Снж 2018

Лукашэнка даручыў заканадаўча замацаваць планы па развіцці прыгарадаў Мінска

Лукашэнка даручыў заканадаўча замацаваць планы па развіцці прыгарадаў Мінска

20 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць у распрацоўцы і заканадаўчым замацаванні планаў па развіцці прыгарадных зямель горада Мінска. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з актывам сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сталіцы часцей за ўсё размешчаны ўнутры сталічных рэгіёнаў і таму натуральным чынам абмежаваны ў тэрытарыяльным росце. Гораду і Мінскай вобласці пры каардынацыі ўрада неабходна распрацаваць і заканадаўча замацаваць планы па развіцці прыгарадных зямель. Вызначыць у іх функцыянальнае прызначэнне тэрыторый з разумным заніраваннем і ўлікам інтэнсіўнасці іх выкарыстання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка назваў асновай увязку планаў развіцця дзвюх адміністрацыйных адзінак. "Пакуль у гэтым пытанні шмат бессістэмнасці і, я нават сказаў бы, хаатычнасці", - лічыць ён.

"Гаворачы аб эканоміцы, як правіла, я выкарыстоўваю тэрмін "апераджальнае развіццё". Бо тут усё, як у спорце: калі бяжыш павольней, чым іншыя, значыць адстанеш. Такі ж вобраз прымяняльны і да развіцця Мінска ў параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі свету", - адзначыў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу на асаблівы статус горада Мінска, які з'яўляецца палітычным, эканамічным, культурным цэнтрам краіны, важнейшым транспартным вузлом. Тут пражывае пятая частка насельніцтва Беларусі - амаль 2 млн чалавек, а па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця гораду Мінску належыць ад чвэрці (валавы ўнутраны прадукт) да 80 працэнтаў (прамыя замежныя інвестыцыі) агульнарэспубліканскіх значэнняў. "Калі да сярэдзіны 2000-х мы аднаўлялі горад пасля развалу СССР, то затым Мінск выйшаў на сваю траекторыю развіцця, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За дзве з паловай пяцігодкі насельніцтва прырастала па 16-17 тыс. чалавек у год, і па колькасці мы практычна дасягнулі разумнай мяжы. Я не раз пра гэта гаварыў. Было сказана дакладна: хопіць, такімі тэмпамі Мінск развівацца ў плане насельніцтва не можа".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў сталіцы з'явіліся аб'екты, якія кардынальна змянілі ўспрыманне горада. Пабудаваны дзве спартыўныя арэны сусветнага ўзроўню, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", новыя станцыі метро, 14 сучасных гасцініц і гандлёвыя цэнтры. Праведзена рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта, адкрыты адзін з самых вялікіх аквапаркаў у Еўропе. У Мінску таксама атрымалі развіццё самыя сучасныя медыцынскія тэхналогіі. Уведзены ў эксплуатацыю 17 буйных медыцынскіх цэнтраў і 8 паліклінік. Для сферы адукацыі пабудаваны 42 дашкольныя ўстановы і 18 школ.

"Узвядзеннем новага музея Вялікай Айчыннай вайны мы ўвекавечылі памяць аб подзвігу нашага народа. Сталіца стала пляцоўкай для міжнародных кіна- і тэатральных фестываляў. Мы прымаем дзясяткі буйных сусветных і еўрапейскіх спартыўных мерапрыемстваў. Нядаўна на дастойным узроўні правялі конкурс дзіцячай песні "Еўрабачанне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс