У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2016

Лукашэнка даручыў вывучыць праблему занятасці маладых людзей з асаблівасцямі развіцця

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната нумар 13 Мінска для дзяцей з парушэннем слыху даручыў вывучыць праблему занятасці маладых людзей з асаблівасцямі развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, нас турбуе, які вы далей выбераце шлях і як ён складзецца. Я вам абяцаю, што тут праблем у вас не будзе, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да выхаванцаў школы-інтэрната. - Мы дамовіліся, што ўрад яшчэ раз вывучыць праблему занятасці, каб вы ўсе знайшлі сваё месца ў жыцці, каб маглі працаваць і зарабляць для сябе і сваіх дзяцей".

Пры гэтым Прэзідэнт расказаў, што ёсць факты, калі кіраўнікі арганізацый не хочуць браць на работу маладых людзей з асаблівасцямі развіцця. "Мне канкрэтных фактаў не назвалі, але гавораць, яны ёсць. Мы абавязкова знойдзем і ліквідуем гэтыя бар'еры. Таму што мы не можам не падтрымліваць вас - вы так моцна імкняцеся ў гэта жыццё", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Наведваючы школу-інтэрнат, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, умовамі навучання, выхавання і пражывання навучэнцаў. Прэзідэнту далажылі аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і развіцці спецыяльнай адукацыі ў Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы таксама прыняў удзел у святочным канцэрце да Дня ведаў, у час якога выступілі калектывы ўзорнага дзіцячага тэатра пантамімы "Спадарожнік" і студыі жэставай песні "Гаворачыя рукі". Пасля мерапрыемства выхаванцы школы-інтэрната ўручылі Аляксандру Лукашэнку памятны падарунак.

Першакласнікам ад кіраўніка дзяржавы перадалі навучальныя дапаможнікі "Беларусь - наша Радзіма", а школе - шматфункцыянальную інтэрактыўную панэль вытворчасці ААТ "Гарызонт", якая абсталявана спецыяльнымі вучэбнымі праграмамі для работы з дзецьмі з парушэннямі слыху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс