Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Feb 2022

Лукашэнка даручыў узмацніць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях для процідзеяння санкцыям

Лукашэнка даручыў узмацніць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях для процідзеяння санкцыям

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях для процідзеяння санкцыям. Аб гэтым заявіў журналістам Юрый Амбразевіч, кандыдатура якога была ўзгоднена кіраўніком дзяржавы на пасаду намесніка міністра замежных спраў (раней ён працаваў у якасці пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Уся наша работа заключалася і будзе ў далейшым заключацца ў адстойванні інтарэсаў Беларусі, нашых незалежнасці, суверэнітэту. Правы чалавека - тая тэма, якая выкарыстоўваецца цяпер нашымі заходнімі контрпартнёрамі для націску на нашу краіну. Мы дакладна ўяўляем, навошта гэта робіцца, як процідзейнічаць гэтаму. Сёння кіраўнік дзяржавы паставіў задачы ўзмацніць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і з сакратарыятамі міжнародных арганізацый па процідзеянні санкцыям. Выкарыстоўваць юрыдычныя магчымасці для таго, каб дабівацца адпаведных рашэнняў на нашу карысць. Думаю, што на гэтым напрамку ёсць над чым папрацаваць. І мы будзем актыўна ўключацца і ў далейшым, дапамагаць нашым галіновым міністэрствам, усім тым, хто непасрэдна закрануты гэтымі праблемамі", - заявіў Юрый Амбразевіч.

Ён адзначыў, што міжнародныя арганізацыі - гэта той фармат, які дае магчымасць на цяперашні момант прадэманстраваць паўнацэнны беларускі дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць краіны: "Мы ўспрымаемся там як абсалютна самастойная, самадастатковая дзяржава. І ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі Беларусі абсалютна паўнацэннае".

Разам з гэтым дыпламат канстатаваў, што палітычныя пытанні накладаюць адбітак на двухбаковы характар адносін з калегамі з заходніх дзяржаў. "Але тым не менш пэўны прафесійны код паводзін там існуе. Часам са здзіўленнем назіраеш людзей, якія вымушаны па палітычных матывах жорстка крытыкаваць з трыбуны ААН нашу краіну. Пры гэтым потым падыходзяць, ціснуць рукі, і мы прадаўжаем узаемадзейнічаць", - расказаў Юрый Амбразевіч.

Ён адзначыў, што ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый бакі часта залежаць адзін ад аднаго, усё робіцца ў значнай ступені на сур'ёзных глыбокіх дамоўленасцях і разуменні палітычнага моманту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі