18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць на кантроль і ўстанавіць праўду ў справе атакі дрона на аўтобус з грамадзянамі Беларусі. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Беларусі Аляксандру Вальфовічу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба ўзяць на кантроль гэта пытанне. І даложыце потым аб тым, што на самай справе там адбылося", - даручыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што канспіралагічных версій тут даволі шмат, у тым ліку зыходзячы з адказу ўкраінскага боку на выстаўленыя прэтэнзіі.
"Мы чуем заявы, апраўданні, версіі розныя. Але нам патрэбна ісціна. І мы чакаем гэтай ісціны або рэальнага, справядлівага, сумленнага адказу ад украінскіх дзяржаўных служачых і ваенных людзей. Мы ўсё роўна ўстановім гэту праўду. Гэта не будзе вялікай праблемай", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Гэты выпадак павінен быць расследаваны. Разам з расіянамі. Яны гатовы нам дапамагаць", - дадаў Прэзідэнт.