Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Жнв 2016

Лукашэнка даручыў удасканаліць падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі даручыў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) прапрацаваць пакет прапаноў па ўдасканаленні падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня ВАК Генадзь Пальчык пасля даклада кіраўніку дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Даручана падрыхтаваць і разгледзець у бліжэйшы час на Прэзідыуме Савета Міністраў пакет, што датычыцца сістэмы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі", - сказаў Генадзь Пальчык.

Паводле слоў старшыні ВАК, галоўнай тэмай яго даклада Прэзідэнту стала падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў кантэксце задач, якія былі пастаўлены на V Усебеларускім народным сходзе па інавацыйным развіцці дзяржавы. "Напэўна, важнейшы складнік, калі мы гаворым аб інавацыйным блоку, выхад вучонага на вытворчасць. Таму з Прэзідэнтам абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці захавання тых надбавак, якія атрымлівае доктар навук, кандыдат навук, працуючы ва ўсіх сферах эканомікі і ўкараняючы вынікі сваёй навуковай дзейнасці. Гэта значыць трэба разглядаць навуковую ступень як пэўную дзяржаўную атэстацыю, кваліфікацыю вучонага незалежна, дзе ён працуе", - растлумачыў Генадзь Пальчык.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як сёння падтрымліваюць навуковую моладзь і якія крокі ў гэтым напрамку можна яшчэ зрабіць. Паводле слоў Генадзя Пальчыка, у рамках спецыяльных фондаў Прэзідэнта маладым вучоным штогод выдзяляюцца стыпендыі, паралельна ў іх ёсць магчымасць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля. "Такая сацыяльная падтрымка з'яўляецца сістэмнай і рэзультатыўнай і будзе ў далейшым развівацца", - адзначыў кіраўнік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі