У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Жнв 2017

Лукашэнка даручыў у наступным годзе вырашыць пытанне з памерам зарплат настаўнікаў

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета даручыў у наступным годзе вырашыць пытанне з памерам зарплат настаўнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не педаліравалі гэта пытанне, але міністра адукацыі і віцэ-прэм'ера на апошнім дакладзе я выразна папярэдзіў: праблема скаргаў настаўніка (я не гавару аб памерах зарплаты) на нізкую заработную плату ў наступным годзе павінна быць знята", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што настаўнік і ўрач - ідэалагічная, маральная аснова беларускага грамадства. "Аснову маладзёжных арганізацый, прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый, якія сёння існуюць, складаюць настаўнікі, урачы. Асабліва мясцовую інтэлігенцыю, якая працуе з народам. Калі нам трэба штосьці данесці да народа, мы гэта робім праз вас. Вы галоўная апора ў дзяржаве", - звярнуўся ён да педагогаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць у краіне і добрыя навучальныя ўстановы, дзе педагогі атрымліваюць дастойную зарплату. Але ў многіх арганізацыях усё зусім наадварот. "Гэта пытанне павінна быць знята. Я ж не гавару аб памерах, таму што не ведаю, якім будзе памер. Але павінна быць такая зарплата, каб вам, ведаючы аб'ём работы, які вы выконваеце, сорамна было б ставіць пытанне аб павышэнні зарплаты, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, кожнаму хочацца, у тым ліку і любому настаўніку, каб было больш. Але гэта будзе звязана з развіццём эканомікі".

Прэзідэнт дадаў, што ў грамадстве часта параўноўваюць зарплату настаўнікаў у Беларусі і ў іншых краінах. "У нас у асноўным адукацыя бясплатная. І мы вялікія грошы ўкладваем у гэта. Вядома, дзесьці абядняем выкладчыка і настаўніка. У іх усё наадварот: каласальныя грошы за кошт таго, што ўсё платнае, яны трацяць на дапамогу настаўнікам і выкладчыкам. Якім шляхам мы пойдзем? Розныя будуць падыходы, і міністр аб гэтым ведае, але мы абавязкова павінны зрабіць той крок, аб якім я гаварыў у плане заработнай платы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабліва гэта пытанне датычыцца работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, паколькі кожны разумее, што такое быць выхавальнікам у дзіцячым садзе. "Катастрафічна несправядліва мы ставімся да тых, хто працуе, перш за ўсё, у яслях і дзіцячых садах. Любымі спосабамі і любымі шляхамі нам трэба амаль пдвойваць у наступным годзе іх даходы", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс