Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Apr 2020

Лукашэнка даручыў сур'ёзна прапрацаваць прымяненне інстытута паручыцельства пры памілаванні

Лукашэнка даручыў сур'ёзна прапрацаваць прымяненне інстытута паручыцельства пры памілаванні

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сур'ёзна прапрацаваць тэму прымянення інстытута паручыцельства пры памілаванні. Аб гэтым журналістам паведаміла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс па выніках нарады па пытаннях амністыі і памілавання асоб, асуджаных за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт на нарадзе адзначыў, што памілаванне асоб, асуджаных за нарказлачынствы, пад паручыцельства іх блізкіх сваякоў з'яўляецца адной з эфектыўных прафілактычных мер. Гэта дапамагае прадухіляць учыненне злачынстваў такімі людзьмі ў будучым. "Калі мы і будзем прымаць рашэнне па такіх людзях, мы дамаўляліся: на парукі забірай яго. Не дай бог мы зноў яго заўважым у гэтых справах... - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Наша задача - забяспечыць не толькі няўхільнасць пакарання за ўчыненае, але і хутчэйшую сацыялізацыю такіх асоб".

"Мы далажылі варыянты памілавання асоб, асуджаных па наркатычных артыкулах. Падтрымана прапанова, каб за іх паручаліся блізкія сваякі", - расказала аб выніках нарады Вольга Чупрыс.

"Інстытут паручыцельства ў прынцыпе не новы ў крымінальна-прававой практыцы, але тым не менш ён новы для гэтага інстытута (памілавання. - Заўвага БЕЛТА), - растлумачыла яна. - Прэзідэнт гаварыў аб тым, што мэтазгодна нам на заканадаўчым узроўні замацаваць неабходнасць прадстаўлення паручыцельства, каб гэта было своеасаблівай сацыяльнай гарантыяй, абавязацельствам тых асоб, якія паручаюцца за сваіх блізкіх, што адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, перад грамадствам, перад усімі намі".

Такі падыход, паводле яе слоў, зусім не азначае, што будуць памілаваны ўсе, хто падасць хадайніцтва і знойдзе паручыцеляў. "Камісія па памілаванні будзе працаваць строга ў індывідуальным парадку, як працавала і да гэтага часу, будзе прымаць індывідуальныя рашэнні, каб у далейшым прапаноўваць іх Прэзідэнту. Гэта не будуць масавыя выпадкі, таму што ні ў адной дзяржаве гэты інстытут (памілавання. - Заўвага БЕЛТА) не адносіцца да катэгорыі масавых. Гэта акт міласэрнасці Прэзідэнта ў адносінах да канкрэтнай асобы", - падкрэсліла Вольга Чупрыс.

Што датычыцца памілавання асоб, асуджаных па іншых артыкулах, то парадак іх разгляду застаецца ранейшым. "Прэзідэнт падтрымаў магчымасць унясення яму прапаноў аб індывідуальным памілаванні асоб, якія ўчынілі злачынствы па наркатычных артыкулах. Але ў адносінах да карупцыянераў такія пытанні могуць разглядацца ў выключных выпадках, але не па агульным правіле. Палітыка дзяржавы застаецца вельмі жорсткай у гэтай сферы", - сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Яна растлумачыла, што памілаванне - гэта рашэнне Прэзідэнта, якое прымяняецца да канкрэтнага асуджанага пры наяўнасці на гэта падстаў. У адрозненне, напрыклад, ад амністыі, якая распаўсюджваецца на некалькі тысяч чалавек, памілаванне датычыцца адзінак. Перш чым далажыць Прэзідэнту аб магчымасці памілавання канкрэтнай асобы, працуе спецыяльная камісія. Яна ўстанаўлівае наяўнасць акалічнасцей, якія могуць служыць падставай для памілавання.

У камісію па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце паступае прыкладна 50-100 хадайніцтваў у год, па сутнасці разглядаецца амаль палова з іх, таму што іншая палова не падпадае пад устаноўленыя правілы. Выносіцца рашэнне ў адзінкавых выпадках - 3-5 у год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі