Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Jul 2019

Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху

Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, даручыў стварыць у Беларусі банк даных валанцёрскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў работу валанцёраў у час і напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў і той факт, што без іх дапамогі было б немагчыма стварыць цёплую, шчырую і добразычлівую атмасферу.

"Я даручыў ураду і Адміністрацыі Прэзідэнта стварыць банк даных валанцёрскага руху і выкарыстоўваць для развіцця краіны вашы веды і таленты. Мы не можам страціць восем тыс. чалавек, якія два гады рыхтаваліся да гэтай падзеі. Якія навучыліся аказваць першую дапамогу і падтрымку, якія ведаюць шмат моў. Дзякуй вам вялікі!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі