Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Жнв 2015

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанні ўдасканалення сістэмы прыёму ў ВНУ, ЦТ

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанні ўдасканалення сістэмы прыёму ў ВНУ. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб тым, як прайшла ўступная кампанія ў краіне. Паводле слоў міністра, выкананы ўсе кантрольныя лічбы прыёму ў навучальныя ўстановы, асабліва на бюджэтнае навучанне і на тыя спецыяльнасці, якія з'яўляюцца запатрабаванымі для эканомікі краіны.

Прэзідэнт паставіў задачу па далейшым удасканаленні сістэмы прыёму, асабліва ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, сістэмы цэнтралізаванага тэсціравання. Кіраўніку дзяржавы даложана аб прапановах Міністэрства адукацыі, плануемых змяненнях з наступнага года ў прыёмнай кампаніі. У прыватнасці, будзе вырашацца пытанне аб здачы чатырох прадметаў на ЦТ, аб падачы дакументаў адначасова ў некалькі ВНУ па аднолькавым профілі. Акрамя таго, разглядаюцца некаторыя тэхнічныя змяненні, што датычацца самой працэдуры правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што гэтыя пытанні будуць прапрацаваны і вынікі прадстаўлены будучым абітурыентам.

На сустрэчы была закранута таксама тэма прафесійнай адукацыі, павелічэння колькасці студэнтаў і навучэнцаў у сярэдніх спецыяльных установах, каледжах. Міністр падкрэсліў, што гэтаму напрамку ўдзяляецца асаблівая ўвага. Размова ішла таксама аб развіцці сістэмы прафесійнай бесперапыннай адукацыі, ад вучылішч і каледжаў да ўніверсітэтаў, аб аптымізацыі сістэмы адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі