Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2017

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць да 20 снежня канчатковы варыянт праекта бюджэту на 2018 год

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць да 20 снежня канчатковы варыянт праекта бюджэту на 2018 год21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 20 снежня прадставіць канчатковы праект бюджэту на 2018 год. Аб гэтым ён заявіў на дакладзе ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дапрацуйце праект бюджэту з улікам абмеркавання і ў завізіраваным выглядзе прадстаўце ў Адміністрацыю Прэзідэнта, каб я падпісаў і накіраваў у парламент. Калі мы тут абмяркуем і прымем, дэпутаты супраць не будуць, тым больш што яны прыцягнуты. Вы ім раскажыце аб абмеркаванні, аб прынцыповых пытаннях. Упэўнены, што яны мяне падтрымаюць, таму што мы з імі на адной шахматнай дошцы: лепш людзям - лепш нам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым Прэзідэнт станоўча ацаніў праект бюджэту. "Усё падлічана нармальна. У асноўным усё правільна сказана. Але саскочце з верхатуры на зямлю. Людзі хочуць нармальна жыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў знасці сродкі, каб падтрымаць бюджэтных работнікаў і сацыяльна слабаабароненыя слаі насельніцтва.

У якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на 2018 год прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў, пры якім тэмп росту ВУП Беларусі - 101,2 працэнта, сярэднегадавыя параметры: інфляцыя - 107,4 працэнта, стаўка рэфінансавання - 11 працэнтаў гадавых, цана на нафту - $43 за бараль, курс долара - Br2,038 і 62,3 расійскага рубля.

Аб'ём даходаў рэспубліканскага бюджэту прагназуецца ў суме Br20,5 млрд, або 107,5-107,8 працэнта да ацэнкі даходаў 2017 года. Расходы запланаваны ў суме Br19,8 млрд, што складае амаль 107 працэнтаў да ацэнкі 2017 года. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме Br718,3 млн (0,64 працэнта ВУП) і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

Прыярытэтнымі задачамі пры фарміраванні праекта бюджэту на 2018 год з'яўляюцца своечасовыя і ў поўным аб'ёме выплаты па знешніх дзяржаўных абавязацельствах без нарошчвання доўгу, а таксама забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх расходаў па сацыяльных выплатах і заработнай плаце ў бюджэтным сектары і сферы дзяржаўнага кіравання, захаванне не ніжэйшай за 2017 год дзяржаўнай падтрымкі экспарту тавараў беларускай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі