Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2017

Лукашэнка даручыў маштабна перапрацаваць Падатковы кодэкс

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Падатковы кодэкс Беларусі будзе маштабна перапрацаваны. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад па маім даручэнні ўжо ў студзені сфарміруе спецыяльную групу і пачне маштабную перапрацоўку Падатковага кодэкса. Ён павінен быць простым і зразумелым. Але галоўнае - здольным падтрымліваць эканамічную дзейнасць, а не прымушаць суб'екты гаспадарання шукаць пралаз для адыходу ад фінансавых і падатковых абавязацельстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што да гэтага не было ні аднаго года, каб Падатковы кодэкс працаваў без змяненняў. Былі выпадкі, калі на працягу года карэкціроўкі ўносіліся некалькі разоў. Згодна з новым дэкрэтам, да канца гэтай пяцігодкі будзе дзейнічаць мараторый на павышэнне падаткаў.

Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць праект дакумента да верасня 2018 года. "Патрабаванне адно: скарачэння даходаў бюджэту быць не павінна. Скарачайце кодэкс, як хочаце, але каб быў прырост падаткаў у бюджэт", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Таксама кіраўнік дзяржавы выступіў за сур'ёзную перапрацоўку нарматыўна-прававых актаў, якія датычацца бухгалтарскага ўліку. "Іх трэба спрасціць. Бухгалтарскі ўлік застаўся савецкім, а там чорт нагу зломіць. Вышэйшай адукацыі, каб весці бухгалтарскі ўлік, недастаткова", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі