Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Жнв 2021

Лукашэнка даручыў да канца года выпрацаваць сістэму прадастаўлення грамадзянства перасяленцам з Украіны

Лукашэнка даручыў да канца года выпрацаваць сістэму прадастаўлення грамадзянства перасяленцам з Украіны
Фота з архiва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года разабрацца з сістэмай прадастаўлення грамадзянства перасяленцам з Украіны. Адпаведную заяву ён зрабіў у час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналістка Ксенія Лебедзева, звяртаючыся да кіраўніка дзяржавы, перадала яму просьбу, якую часта чула, рыхтуючы тэлевізійныя сюжэты ў розных рэгіёнах Беларусі, ад тых, хто пераехаў з Украіны: аб магчымасці спрашчэння працэдуры атрымання грамадзянства і пасведчання на права жыхарства.

"Да канца года ўсе павінны атрымаць грамадзянства. Толькі выпрацуйце сістэму, каб гэтыя людзі маглі напісаць нам заяву", - адрэагаваў на пытанне Прэзідэнт. На яго думку, чыноўнікі "бяздарна ўпусцілі гэта пытанне".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў разгар канфлікту ва Украіне Беларусь прыняла ў сябе тысячы перасяленцаў, якія пакідалі радзіму, ратуючыся ад вайны. "Тыя ўкраінцы тады выехалі за кавалкам хлеба. 150 тысяч, некаторыя кажуць - 160 тысяч (перасяленцаў з Украіны ў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) было зарэгістравана. І я ўсім украінцам сваім указам (хоць было неадназначнае меркаванне) прадаставіў аднолькавыя правы з беларусамі - школа, дзіцячы сад (у нас сацыяльны пакет істотны) бясплатна, за кошт бюджэту, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны ўжо аселыя тут, маюць дом, крыніцу заработку, іх дзеці вучацца ў школе і, галоўнае, яны ўмеюць цаніць мірную і свабодную краіну". Што датычыцца тых, хто пераязджаў у Беларусь пасля ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, то пытанні іх статусу будуць вызначацца персанальна.

На ўдакладняючае пытанне аднаго з удзельнікаў "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", як Аляксандр Лукашэнка адносіцца да магчымасці вяртання назад у Беларусь апанентаў дзеючай улады, якія пакінулі краіну па палітычных матывах, ён адказаў: "Ды калі ласка, з маёй палітыкай паўмільёна тых, хто жыве ў Беларусі, дакладна не згодныя. Я разумею гэта. Будзе 510 тысяч. Калі яны не баевікі і не парушылі закон, калі яны з заточкамі і нажамі не хадзілі на дэманстрацыі (а мы гэта бачым і гэта элементарна сёння аднавіць), мы персанальна па кожным гатовы разабрацца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Дарэчы, мы ж ім і не забаранялі, мы іх не выганялі і не забараняем уязджаць. Але яны павінны разумець: калі ўчынілі злачынства - давядзецца адказаць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі