У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2015

Лукашэнка: Cвет прыйшоў да Саміту ААН раз'яднаным і падзеленым як ніколі раней

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, са шкадаваннем заўважыў, што свет прыйшоў да Саміту раз'яднаным і падзеленым як ніколі раней за апошнія тры дзесяцігоддзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Планету ўскалыхваюць шматлікія ўзброеныя канфлікты, тэрарыстычныя акты. Сумна тое, што рост глабальных пагроз не знаходзіць адэкватнага адказу", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што да гэтага часу не ўдалося аднавіць той баланс сіл, які быў страчаны з распадам Савецкага Саюза. "Няма балансу сіл - няма міру і няма стабільнасці. Гэта сістэмны крызіс. У любой сістэме сіла дзейнічае бескантрольна, калі яна з'яўляецца адзінай, імкнецца толькі да свайго працвітання і вырашэння праблем за кошт іншых", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

"Палітыка гегеманізму і нацыянальнага эгаізму прыводзіць да шырокага выкарыстання націску, санкцый, абмежаванняў і ваенных акцый. "Як вынік - мы страчваем давер адзін да аднаго", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён адзначыў, што ўзаемнае адчужэнне характэрна не толькі для буйных краін. "У многіх нават няма жадання зразумець традыцыі, культуру, перакананні іншых народаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Відавочна, што аднаўленне балансу - гэта доўгі шлях да шматпалярнага свету. Мы наблізімся да гэтай мэты, калі будзем дзейнічаць, а не пасіўна чакаць", - лічыць беларускі лідар.

"Неабходна на справе прызнаць, што мы ўсе розныя і што кожны народ, кожная краіна мае права на выбар свайго шляху развіцця. Менавіта ў нашай разнастайнасці - залог агульнага прагрэсу і поспеху кожнага, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Такі падыход дасць магчымасць аднавіць давер у нашым міжнародным жыцці".

На думку Прэзідэнта Беларусі, для гэтага неабходна сустракацца і весці дыялог, дамаўляцца, знаходзіць магчымасць канструктыўнага ўзаемадзеяння, а дамовіўшыся, дзейнічаць. "Гісторыя вучыць таму, што любая дзяржава, якая прэтэндуе на аднаасобнае лідарства без аглядкі на інтарэсы іншых, у канчатковым выніку асуджана сама на правал і гібель. Кожная перавага за кошт некага недаўгавечная і непаўнацэнная. Нездарма народная мудрасць гаворыць: шчасце на чужой бядзе не пабудуеш", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс