Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2016

Лукашэнка: Cупрацоўніцтва з КНР з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў знешняй палітыкі Беларусі

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш багаты прафесійны вопыт, міжнародны аўтарытэт і чалавечыя якасці з'яўляюцца залогам паспяховай дзяржаўнай дзейнасці і садзейнічаюць усебаковаму гарманічнаму развіццю Кітая", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў ролю Сі Цзіньпіна ў тым, што беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і прадаўжаюць прырастаць новымі ўзаемавыгаднымі праектамі.

"Супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай з'яўляецца адным з ключавых напрамкаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, якому, я ўпэўнены, сумеснымі намаганнямі мы зможам надаць новы імпульс", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі