VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Врс 2015

Лукашэнка чакае ад спартсменаў выступлення на Алімпіядзе-2016 на ўзроўні, адэкватным укладзеным сілам і сродкам

22 верасня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад беларускіх спартсменаў выступлення на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра на ўзроўні, адэкватным укладзеным сілам і сродкам. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не так, як на апошніх чэмпіянатах свету па веславанні акадэмічным, лёгкай атлетыцы або ж плаванні. Гэта наогул катастрофа, самыя медальныя віды спорту - мы там проста боўтаемся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што маючыя адбыцца летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра будуць сур'ёзным экзаменам для кожнага атлета і трэнера, для ўсёй спартыўнай галіны.

"Цяпер у нас у гэтай сферы робіцца фактычна ўсё, што патрабуецца. Нам вельмі не проста даецца кожны рубель, які мы туды накіроўваем. Таму беларускі народ мае права разлічваць на належную аддачу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што чакае ад спартсменаў заваяванняў хаця б такой колькасці медалёў, якая была на папярэдніх буйных стартах. "І вы гэта зрабіць можаце. Таму рыхтуйцеся вельмі сур'ёзна, - сказаў беларускі лідар. - Мы за вас за ўсіх перажываем. Таму не аддавайце сваё!"

"Інакш што гэта за барацьба, калі вы выходзіце на дыван, загадзя прайграўшы паядынак?" - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час на яго ўзроўні будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных абмеркаванню праблем у спартыўнай галіне.

"Вашы абавязацельствы - добра выступіць на Алімпіядзе. Калі нешта трэба - гаварыце загадзя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы пабудавалі шмат спартыўных аб'ектаў, і яны павінны быць задзейнічаны для таго, каб ад гэтага была карысць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход