Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2021

Лукашэнка: будзем пашыраць сувязі з Балгарыяй на карысць жыхароў абедзвюх краін і для бяспекі ў Еўропе

Лукашэнка: будзем пашыраць сувязі з Балгарыяй на карысць жыхароў абедзвюх краін і для бяспекі ў Еўропе

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам - Днём Вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Сафію збліжае не толькі багаты станоўчы вопыт развіцця двухбаковага партнёрства ў розных галінах. "Паміж нашымі краінамі захоўваюцца векавыя культурныя і чалавечыя сувязі, падмацаваныя праваслаўнай верай, менталітэтам народаў, традыцыямі дружалюбнасці і ўзаемнай павагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што і ў сучасных абставінах мы будзем актыўна пашыраць гэтыя адносіны на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў і для бяспякі ў Еўропе".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву добрага здароўя і паспяховага прадаўжэння палітычнай кар'еры, а грамадзянам Балгарыі - мірнага неба, згоды і стабільнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі