9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць узводзіць шмат жылля. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў пры назначэнні віцэ-прэм'ерам Аляксандра Церахава, які ў тым ліку будзе курыраваць і гэту сферу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Шмат будзем будаваць жылля. Калі мы скарачаемся ў Мінску, гэта не значыць, што мы не будзем у спадарожніках (гарадах-спадарожніках. - Заўвага БЕЛТА) будаваць жыллё, не будзем будаваць асабліва арэнднае жыллё, пачынаючы ад сельскай гаспадаркі і заканчваючы прамысловасцю, ды і ўсюды", - сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што асабіста назіраў некаторыя будаўнічыя аб'екты, за якія адказваў Аляксандр Церахаў, працуючы на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мінскбуд". "Усё ты ўмееш рабіць. Таму трэба гэту практыку знізу ўзнімаць наверх і дзейнічаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.