Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Лют 2016

Лукашэнка: Беларусы не дапусцяць уцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы не дапусцяць ўцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу. Аб гэтым гаворыцца ў звароце, які Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаецца ў Беларусі 15 лютага. "Мінула ўжо 27 гадоў з моманту вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Сярод тых, хто жывым шчытом паўстаў на шляху міжнароднага тэрарызму, былі тысячы нашых суайчыннікаў. Сотні жыццяў маладых беларусаў абарваліся на той вайне", - адзначаецца ў звароце.

"Трывожныя выклікі сучаснасці штодзень нагадваюць нам аб каштоўнасці міру і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых ваеннаслужачых. Мы ніколі не забудзем пра подзвіг ветэранаў войнаў і лакальных канфліктаў, у якіх прымалі ўдзел беларусы, і не дапусцім уцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Многія воіны-інтэрнацыяналісты па-ранейшаму ў страі. Яны працуюць, дапамагаюць падтрымліваць стабільнасць і спакой у краіне, на ўласным прыкладзе выхоўваюць любой да Радзімы ў падрастаючага пакалення. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі