У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Чэр 2016

Лукашэнка: Беларуская ахова здароўя славіцца традыцыямі найвышэйшага прафесіяналізму і міласэрнасці

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ахова здароўя славіцца традыцыямі найвышэйшага прафесіяналізму і міласэрнасці. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў медыцынскім работнікам з нагоды іх прафесійнага свята, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларуская ахова здароўя славіцца сваімі традыцыямі найвышэйшага прафесіяналізму і міласэрнасці. Інтэнсіўна асвойваюцца перадавыя тэхналогіі, праводзяцца навуковыя даследаванні, ствараюцца новыя лекавыя сродкі, уводзяцца ў строй новыя медыцынскія ўстановы. Дасягненні беларускай медыцыны па заслугах ацэнены не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Стабільна працуючая медыцынская галіна служыць надзейнай асновай сацыяльнай палітыкі Беларусі, якая забяспечыла ў апошнія гады рост працягласці жыцця і нараджальнасці насельніцтва, зніжэнне смяротнасці, гаворыцца ў віншаванні.

"Самааддана і нястомна працуючы, вы штодзённа ратуеце і дорыце людзям самае каштоўнае - жыццё. Вы прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, вяртаючы пацыентам веру і надзею. Ваша прафесія патрабуе вялікай самааддачы, чуласці і цярпення. Гэта ваша прызванне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў медыцынскім работнікам Беларусі новых перамог і здзяйсненняў у іх адказнай і высакароднай працы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс