Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Май 2016

Лукашэнка: Беларуска-туркменскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні паслужаць развіццю дзвюх краін

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч -БЕЛТА/. Дасягнутыя на беларуска-туркменскай сустрэчы на вышэйшым узроўні дамоўленасці і падпісаныя дакументы паслужаць развіццю Беларусі і Туркменістана, а таксама будуць садзейнічаць умацаванню спрыяльнай атмасферы двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Туркменістан з'яўляецца для Беларусі стратэгічным партнёрам. "Гэта брацкая нам краіна, мы высока цэнім нашу дружбу і нацэлены на далейшае плённае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках. Забароненых тэм у нашых адносінах няма", - запэўніў беларускі лідар.

Прэзідэнт назваў знакавай падзеяй у двухбаковых адносінах, якая падкрэслівае высокі ўзровень супрацоўніцтва, адкрыццё новага комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі