Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2016

Лукашэнка: Беларуска-расійская інтэграцыя праходзіць выпрабаванне на трываласць

25 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Саюзнае будаўніцтва Беларусь і Расія вядуць у няпростых умовах. На гэты факт звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашу інтэграцыю выпрабоўваюць на трываласць глабальная эканамічная нестабільнасць, крызіс даверу ў міжнародных адносінах, эскалацыя ўзброеных канфліктаў і абвастрэнне інфармацыйных войнаў", - адзначыў беларускі лідар.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася, не павінна ўплываць на расстаноўку прыярытэтаў у рабоце Саюзнай дзяржавы. І важнейшы з іх - усебаковае супрацоўніцтва дзеля дабрабыту народаў.

"Залогам дасягнення агульных мэт інтэграцыі прадаўжае заставацца канструктыўны дыялог у палітыцы, эканоміцы, бяспецы, сацыяльнай і культурнай сферах", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён упэўнены, што для гэтага ў дзвюх краін ёсць усе ўмовы.

"Нядаўна, сустракаючыся з Прэзідэнтам Расіі ў Сочы, мы пацвердзілі наша імкненне ўмацоўваць беларуска-расійскае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках, вырашаць любыя ўзнікаючыя праблемы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на абмеркаванне ВДС выносяцца найбольш актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва, якія не датычацца двухбаковых адносін, дзе яны вырашаюцца ў бягучым рэжыме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі