Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2021

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей з Грэцыяй

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей з Грэцыяй
Кацярына Сакеларопулу. Фота Reuters

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу з 200-годдзем незалежнасці краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У Беларусі добра ведаюць і любяць вашу краіну з яе багатай гісторыяй, самабытнай культурай, маляўнічай прыродай, сардэчным і гасцінным народам, з якім нас звязваюць агульная рэлігія, моцныя сямейныя традыцыі і дружалюбнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці канструктыўнага дыялогу, пашырэнні міждзяржаўных сувязей і актывізацыі супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў на прынцыпах узаемнага партнёрства.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу добрага здароўя і плённай прафесійнай дзейнасці, а жыхарам Грэцыі - бязвоблачнага неба і стабільнай, мірнай будучыні для нашчадкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі