Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Жнв 2022

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні супрацоўніцтва з Індыяй

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні супрацоўніцтва з Індыяй
Фота з архiва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Драўпадзі Мурму і ўсіх грамадзян гэтай краіны з 75-годдзем незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша ўнікальная краіна з яе самабытнай культурай, старажытнай багатай гісторыяй, адметным шляхам станаўлення і развіцця, велізарным чалавечым патэнцыялам з'яўляецца адной з найвялікшых дзяржаў свету, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы эфектыўнаму сацыяльна-эканамічнаму курсу і канструктыўнай знешняй палітыцы Нью-Дэлі сёння становіцца значным полюсам уплыву ў глабальнай супольнасці".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць дружалюбны характар адносін з Індыяй. "Мы зацікаўлены ў нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галінах прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Разлічваю на далейшае плённае развіццё міждзяржаўнага дыялогу па ўсіх напрамках".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Драўпадзі Мурму моцнага здароўя і поспехаў, а народу Індыі - міру і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі