У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Жнв 2016

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў далейшым развіцці ўсебаковых сувязей з Балівіяй

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 6 жніўня павіншаваў Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса і народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Балівія прадаўжае ўмацоўваць уласную дзяржаўнасць, прымнажае свой аўтарытэт на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць выбранне вашай краіны ў склад Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на 2017-2018 гады", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці ўсебаковых сувязей, пашырэнні супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, больш поўнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі