У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Врс 2019

Лукашэнка: Беларусь "закрывала" граніцу з Украінай ад зброі, а не ад людзей

Лукашэнка: Беларусь

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь "закрывала" граніцу з Украінай ад зброі, а не ад людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніколі ў вашых прыстойных людзей не будзе праблем з перасячэннем беларускай граніцы", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што граніца "закрываецца" ад злачынцаў і паставак зброі з украінскай тэрыторыі. Паводле яго слоў, былі выпадкі, калі ў Беларусі ўчыняліся злачынствы з выкарыстаннем такой зброі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што граніца не павінна быць бар'ерам паміж дзяржавамі і людзьмі, аднак павінна спыняць у тым ліку тэрарыстаў. "Мы вымушаны былі ўзмацніць ахову граніцы перш за ўсё з пункту гледжання паступлення да нас зброі", - адзначыў ён. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым годзе на граніцы з Украінай было спынена каля 70 спроб правозу зброі - гэта практычна палова ад усіх выпадкаў на беларускай граніцы.

Адказваючы на пытанне, каму магла прызначацца ў Беларусі зброя з Украіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пакупнік можа быць і з іншай краіны. Гэта значыць Беларусь выкарыстоўваецца для транзіту. "Нядаўна быў трафік Украіна - Літва. І беларусы былі задзейнічаны. Спынілі гэты трафік зброі. Мытнікі дапамаглі, нават не пагранічнікі", - расказаў Прэзідэнт.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у Беларусі могуць знаходзіцца зацікаўленыя ў куплі зброі асобы з суседніх дзяржаў. "А ёсць - проста вязуць для таго, каб знайсці пакупніка", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс