Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Mar 2016

Лукашэнка: Беларусь выступае за пастаянны дыялог з ЕС у галіне правоў чалавека

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за пастаянны дыялог з Еўрапейскім саюзам у галіне правоў чалавека. Аб гэтым 9 сакавіка заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў такой тонкай праблеме, як правы чалавека, не ўдасца разабрацца за кошт асобных, разавых мерапрыемстваў. "Патрэбны пастаянны дыялог, пастаянныя кантакты, таму што гэта праблема эканамічнага і глыбока псіхалагічнага характару. І адыходзіць ад пастаяннага дыялогу нельга, таму што нічога ў выніку не атрымаецца", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь і ЕС часам забывалі пра такі нармальны дыялог, і выказаў задавальненне тым, што бакі адышлі ад лабавога процістаяння. Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што адышоў у нябыт перыяд, калі ЕС і Беларусь, пабудаваўшы паміж сабой незразумелую сцяну, спрабавалі цераз гэту агароджу нават не размаўляць, а абменьвацца фразамі. "Мы вітаем тое, што Еўропа цяпер убачыла Беларусь, ацаніла яе і мы можам наладжваць нармальнае гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта абавязкова прывядзе да сур'ёзных зрухаў і па іншых напрамках, паколькі вырашэнне гуманітарных праблем непасрэдна залежыць ад стану спраў ў эканоміцы. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што па меры развіцця гандлёва-эканамічных адносін многія пытанні гуманітарнага характару, у тым ліку правоў чалавека, здымуцца самі сабой.

Прэзідэнт разлічвае, што ў час візіту спецпрадстаўніка ЕС у Беларусь у бакоў будзе магчымасць разабрацца ў праблемах, якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах у гуманітарнай сферы, вызначыцца па некаторых разыходжаннях у тэрмінах і паняццях.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не крытыкуе Еўропу за тое, як яна разумее правы чалавека. Але разам з тым звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць свой погляд на гэтыя і іншыя актуальныя пытанні гуманітарнай сферы. "Вырашэнне гэтых праблем ляжыць у плоскасці жыцця людзей, і перш за ўсё матэрыяльнай. Мы так гэта разумеем", - сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь пастаянна развівае гэты напрамак, аналізуе сусветныя падыходы, прымяняе на практыцы еўрапейскія напрацоўкі. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што так будзе і ў далейшым, чаму пасадзейнічае ў тым ліку рост узаемаразумення паміж Беларуссю і ЕС.

У сваю чаргу Стаўрас Ламбрынідзіс запэўніў Аляксандра Лукашэнку, што ў ЕС, як і ў Беларусі, не разглядаюць тэму правоў чалавека асобна ад эканамічных пытанняў. "Мы лічым, што зрухі ў гэтай галіне будуць звязаны непасрэдным чынам, напрыклад, з замежнымі інвестыцыямі і з узаемадзеяннем у гандлёва-эканамічнай сферы", - адзначыў спецпрадстаўнік ЕС. Еўрасаюз, паводле слоў Стаўраса Ламбрынідзіса, разлічвае істотна нарасціць узаемадзеянне з Беларуссю ва ўсіх сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі