Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Jul 2020

Лукашэнка: Беларусі вельмі важна развіваць прамысловыя сувязі з Казахстанам

Лукашэнка: Беларусі вельмі важна развіваць прамысловыя сувязі з Казахстанам
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі вельмі важна развіваць прамысловыя сувязі з Казахстанам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, назначаючы Паўла Уцюпіна Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ад новага пасла ў Казахстане кіраўнік дзяржавы чакае развіцця кааперацыйных сувязей у сферы прамысловасці. "Я Прэзідэнту (Казахстана. - Заўвага БЕЛТА) пакляўся, што прыедзе вельмі талковы і прыстойны чалавек. Для нас вельмі важна прамысловасць там. Таму не думай, што ты едзеш для адпачынку. Нам трэба Казахстан падцягнуць да Беларусі. У нас развіта сельгасмашынабудаванне, кампетэнцыі ў нас добрыя - тое, чаго няма ў іх. Я вельмі спадзяюся, што твой вопыт работы ў прамысловым сектары дапаможа нам справіцца з вырашэннем задач па пашырэнні тавараабароту з Казахстанам. Краіна цікавая, людзі цікавыя, і вельмі вялікі аб'ём работы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы назначыў паслоў сёння ў Нідэрланды, ЗША, Аўстрыю, Вялікабрытанію і Казахстан. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Нідэрландах стане першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Намеснікі міністра Алег Краўчанка і Андрэй Дапкюнас назначаны адпаведна пасламі ў ЗША і Аўстрыю. Акрамя таго, Андрэй Дапкюнас па сумяшчальніцтве зойме пасаду пасла ў Славеніі і стане пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Экс-міністр фінансаў Максім Ермаловіч стане паслом у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве ў Ірландыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі